Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.10.22

Шосты школьны дзень

   29 кастрычніка – апошні шосты школьны дзень першай чвэрці - у нашай установе адукацыі прайшоў на “ўра”. Вучні прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах, займаліся ў гуртках, а таксама ўмацоўвалі сваё здароўе на гадзіне фізічна-аздараўленчай работы. Цікава прайшлі такія мерапрыемствы, як конкурс-віктарына “Знаўцы казак і мультфільмаў” для вучняў 1-4 класа ( натаўнік Семянюк С.С.), інтэлектуальная гульня “Шчаслівы выпадак” для вучняў 5-11 класаў ( настаўнік Бурдзіна Н.А.), трэнінг “Якасці лідэра” (Ківель Н.А., педагог-арганізатар), віктарына “50 пытанняў пра Беларусь” (Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні).

   Наперадзе – восеньскія канікулы. Для многіх вучняў гэта не толькі адпачынак, але і магчымасць больш якасна падрыхтавацца да другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Таксама нашы вучні і настаўнікі рыхтуюцца да вялікага святочнага мерапрыемства – юбілею школы, які адбудзецца 5 лістапада, пачатак у 15 гадзін. Пажадаем усяму педагагічнаму і вучнёўскаму калектыву цудоўнага адпачынку, новых цікавых мерапрыемстваў, сустрэч, правесці з карысцю канікулы.

Раздзелы сайта