Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.11.22

Шосты школьны дзень

19 лістапада – трэцяя школьная субота месяца -   у нашай установе адукацыі прайшла пад дэвізам : “З рамяствомдружыць – у жыцці не тужыць”. Прафарыентацыя заўсёды з’яўлялася адным з галоўных кампанентаў выхаваўчай работы. А сённяшняя субота яшчэ і дань павагі працаўнікам сельскай гаспадаркі, свята якіх адзначаецца 20 лістапада. Таму з вучнямі малодшых класаў Бянько Т.М., класны кіраўнік 4 класа, правяла круглы стол “Слава працы хлебароба”, у ходзе якога былі названы сельскагаспадарчыя прафесіі, вучні пазнаёміліся з вядомымі хлебаробамі нашага краю, правялі аўкцыён цікавых прафесій. А з вучнямі старэйшых класаў працавала Раманка С.Л., класны кіраўнік 8 класа. Цікава і карысна прайшла прафарыентацыйная гульня “Выбіраем будучыню”. Вучні пазнаёміліся з тыпамі прафесій, правялі віктарыну, паўдзельнічалі ў конкурсах “Бюро знаходак”, “Самая-самая”, прадставілі пантамімай розныя прафесіі. Дадзеныя мерапрыемствы – адзін з крокаў на шляху самавызначэння.

        Ківель Н.А., педагог-арганізатар, правяла з вучнямі 5-7 класаў трэнінг “Пазбавімся ад непатрэбнага, створым карыснае”, на якім удзельнікі выраблялі прыгожыя рэчы з другасных матэрыялаў.

Як заўсёды,   праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа і працавалі гурткі “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс”.

Навучэнцы школы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаваню наведалі ветэрана педагагічнай працы Клімаву  Д. К.

 

Раздзелы сайта