Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.11.22

Шосты школьны дзень

    Апошняя школьная субота лістапада ў нашай установе адукацыі традыцыйна прайшла цікава і карысна. Дзень пачаўся з фізкультурна-аздараўленчай работы. З задавальненнем наведваюць вучні гурток “Настольны тэніс”, які праводзіць Акапян А.П., кіраўнік фізічнага выхавання. Вучні сярэдняга і старэйшага звяна прынялі ўдзел у майстар-класе “Беларуская лялька”. Бурдзіна Н.А. не проста навучыла вырабляць лялькі, але і правяла цікавы экскурс ў гісторыю ўзнікнення народнага промыслу.Традыцыйна народныя лялькі з’яўляліся ўдзельнікамі сямейных абрадаў: нараджэння дзяцей, вяселляў, абярэгаў ад хвароб. Ды і назвы лялек гавораць самі за сябе: Званочак, Неразлучнікі, Берагіня, Падарожніца.

    А вучні пачатковай школы сённяшні дзень правялі з Палойка Г.М. У іх адбыўся конкурс “Супер-тата!”. “Тата – казачнік”, “Самы лоўкі тата”, “Конкурс інтэлектуалаў”, - такія намінацыі рыхтавалі дзяцей да будучага дарослага жыцця. Прэзентацыю “Чалавек, якім я ганаруся. Гаўрыленя А.В.” праглядзеў з вучнямі Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні. Мэта мерапрыемства – ведаць людзей, якія жылі і жывуць побач.

    Карысна для школьнікаў прайшлі заняткі гуртка “Мяккая цацка” пад кіраўніцтвам Ананчык Т.У. Кожную суботу вучні вучацца шыць нешта новае, неабходнае для надыходзячых святаў.

   Шосты школьны дзень скончыўся, наперадзе – вучэбны тыдзень. Няхай ён будзе плённым с

Раздзелы сайта