Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.12.22

Шосты школьны дзень

Сённяшняя школьная субота ў нашай установе адукацыі прайшла , як звычайна, цікава. Кожны вучань, хто наведаў школу ў гэты зімовы дзянёк, знайшоў сабе справу па душы. Вучні пачатковай школы разам з настаўніцай Семянюк С.С. правялі гульню “Азбука здароўя”. Усім добра вядома, што жыць трэба актыўна, што жыццё не спакой, а дзеянне, рух. Вучні разам з настаўніцай вывелі формулу здароўя: здароўе - гэта зарадка, дружба, арганізаванасць, рацыянальная ежа, адпачынак, вітаміны і г.д. А з вучнямі сярэдняга і старэйшага звяна працавала Яцута Г.В., класны кіраўнік 5 класа. Мерапрыемства было прысвечана Сусветнаму дню інвалідаў, які адзначаецца ў нашай рэспубліцы 3 снежня. Гутарка-роздум “Дабрыня выратуе свет” нікога не пакінула раўнадушным. Вучні даведаліся пра традыцыі гэтага дня, пазнаёміліся з арганізацыямі, якія займаюцца людзьмі, што па волі лёсу аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, правёў са старшакласнікамі інтэрактыўную віктарыну “Салдаты вялікай Перамогі”. Сённяшняя субота стала суботай здароўя для многіх вучняў школы. У рамках фізкультурна-аздараўленчай работы Акапян А.П., кіраўнік фізічнага выхавання, правяла лыжны крос. Школьнікі з задавальненнем сталі на лыжы і арганізавалі спаборніцтвы па лыжных гонках. Вынослівасць, сіла, лоўкасць, хуткасць – асноўныя якасці , якія выхоўвае настаўнік фізічнай культуры ў сваіх вучняў мерапрыемствамі спартыўнай накіраванасці.

Фізкультурна-аздараўленчая работа, работа   гурткоў, шматлікія мерапрыемствы -   усё, што было запланавана ў гэты дзень, праведзена. Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.

 

 

 

 

Раздзелы сайта