Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.12.22

шосты школьны дзень

     10 снежня - цудоўны зімовы дзянёк! У нашай установе адукацыі сёння Дзень здароўя. Ужо традыцыйна кожная другая субота месяца становіцца суботай выдатнага настрою, спартыўных поспехаў і перамог. Выхаванне пакалення, якое імкнецца да здаровага ладу жыцця, - галоўная задача нашага настаўніка фізічнай культуры і спорту Акапян А.П. Вось і сёння ў школе “Зімовыя старты”. Вучні прыйшлі ва ўстанову адукацыі, каб праявіць сваю лоўкасць, хуткасць, настойлівасць, кемлівасць. Даўно вядома: кожная хвіліна заняткаў спортам павялічвае жыццё чалавека на 1 гадзіну, а смех, добры настрой – на 2 гадзіны. Таму і стараліся вучні атрымаць зарад бадзёрасці. Алена Паўлаўна перад пачаткам спаборніцтваў правяла інструктаж па тэхніцы бяспекі і выразіла ўпэўненасць у тым, што сённяшнія зімовыя старты стануць прыступкай сяброўскасці і ўзаемадапамогі.

         Ківель Н.А., класны кіраўнік 2 класа, са сваімі вучнямі –пачаткоўцамі правяла алімпійскі ўрок “Нашы славутыя землякі”, на якім пазнаёміла прысутных з алімпійскімі відамі спорту, расказала пра вядомых майстроў спорту. Але цяжка ўтрымаць у класе тых, хто хоча паіграць у снежкі, пакатацца на лыжах, паваляцца ў снезе. Таму пасля мерапрыемства вучні пачатковых класаў далучыліся да старшакласнікаў.

Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, пасля зімовых забаў правёў з хлопчыкамі гульню “Ці лёгка быць салдатам?”. Жартоўная гульня , у якой нашы хлопчыкі некалькі хвілін пабывалі ў ролі абаронцаў Радзімы, дазволіла ім адказаць на гэта пытанне. Вынік адзін: каб быць салдатам ў наш час, трэба быць адукаваным, добра фізічна падрыхтаваным, умець арыентавацца ў жыцці.

         Гэта зімовая субота не стала выключэннем для правядзення   фізкультурна-аздараўленчай работы і працы гурткоў “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс”.

 

Раздзелы сайта