Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.12.22

Шосты школьны дзень

   Сёння, 17 снежня, суботні школьны дзень у нашай установе адукацыі традыцыйна пачаўся з гадзіны здароўя і спорту. Мэта такіх урокаў – прапаганда здаровага ладу жыцця. Вучні атрымалі зарад бодрасці на цэлы дзень. Тым больш, што цяжка ўсядзець у школьных кабінетах, калі на вуліцы такая прыгожая і доўгачаканая зіма. Напярэдадні Новага года   натаўніца Ківель Н.А. правяла з навучэнцамі 1-4 класаў конкурс “Навагодні сувенір”. А вучні сярэдняга і старэйшага звяна наведалі “Майстэрню дзеда Мароза”, майстар-клас у якой правяла класны кіраўнік 6 класа, кіраўнік школьнай бізнес-кампаніі Бурдзіна Н.А.   Школьнікі вучыліся вырабляць навагоднія цацкі і падарункі сваімі рукамі. Кожны хоча сустрэць Новы год са святочным настроем, атрымаць падарункі. А падарункі, зробленыя сваімі рукамі, асабліва дарагія, бо ў кожным з іх часцінка сэрца.

 Цікава прайшло завочнае падарожжа “Гэта наша з табою зямля”, якое правёў з вучнямі кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Рыбак У.В. Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне патрыятычных пачуццяў падрастаючага пакалення.

 Работа гурткоў і спартыўных секцый у гэты зімовы дзянёк праводзілася па плане. Акапян А.П., настаўнік фізічнай культуры і здароўя, правяла гурток “Настольны тэніс”, а Ананчык Т.У., настаўнік працоўнага навучання , цікава і карысна працавала з вучнямі на гуртку “Мяккая цацка”.

  Наперадзе – апошні вучэбны тыдзень другой чвэрці. Зусім хутка пачнуцца канікулы. А каб яны пачаліся з добрага настрою, у вучняў ёсць яшчэ магчымасць палепшыць свае веды.

 

 

 

 

 

Раздзелы сайта