Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.12.22

Шосты школьны дзень

    24 снежня ў нашай установе адукацыі прайшлі наступныя мерапрыемствы: вучні 1- 4 класаў наведалі  школьную бібліятэку, для навучэнцаў 5-11 класаў адбылося завочнае падарожжа ў краіны свету, а таксама прайшла акцыя  “Чыстая сцяжынка”. Кожнае мерапрыемства шостага школьнага дня было напоўнена новымі  адкрыццямі і ўражаннямі.Так Гаўрылік Т.Г., школьны бібліятэкар,  правяла гутарку “У свеце ведаў і таямніц”, у ходзе якой  пазнаёміла вучняў пачатковай школы з новымі кніжнымі выданнямі. Гуз М.М., класны кіраўнік 9 класа,  расказаў прысутным , як сустракаюць Новы год у розных краінах свету. З задавальненнем рабяты віртуальна наведалі  Японію, Кітай, Далёкі Усход  і даведаліся пра навагоднія традыцыі гэтых краін.

        Цэлы тыдзень у школе праходзіць выстава-продаж навагодніх сувеніраў, якія вырабілі  ўдзельнікі нашай бізнес-кампаніі “Лаўры” і члены гуртка “Мяккая цацка”, заняткі якога праводзяцца кожную суботу. Гэта школьная субота не стала выключэннем . Разам з гуртком “Мяккая цацка” працаваў гурток “Настольны тэніс”, праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа.

         Наперадзе – зімовыя канікулы!  Няхай прынясуць яны радасць і задавальненне вучням, а настаўнікам жадаем крыху адпачыць ад ўрокаў, сшыткаў, набрацца сіл для наступнага паўгоддзя.

Раздзелы сайта