Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.01.23

Шосты школьны дзень

           Хутка бяжыць час. Вось ужо першы тыдзень трэцяй чвэрці застаўся ў мінулым.Прыйшоў дзень адпачынку , карысных і цікавых мерапрыемстваў. 14 студзеня – шосты школьны дзень  - у нашай установе адукацыі прайшоў на “ўра”!  Традыцыйна кожная другая субота месяца  - Дзень здароўя! І хоць надвор’е не парадавала снегам, вучні  правялі гэты дзень у спартыўных гульнях і спаборніцтвах. Семянюк С.С. расказала саім выхаванцам  пра свята Снегавіка, паказала праз тэхнічныя сродкі прыклады лепкі і ўпрыгожвання снегавікоў. А вучні сярэдняга і старэйшага звяна правялі  “Снежны снайпер”. Акрамя гэтага, вучні школы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па настольным тэнісе і шашках.

      Сённяшняя субота стала данінай памяці  80-гадоваму прарыву  блакады  Ленінграда. Мы ўсе ведаем, што асобае месца ў летапісе  Вялікай Айчыннай вайны займае гераічная абарона  Ленінграда, які 900 дней  знаходзіўся ў кальцы варожай блакады. Жыхары горада жылі пад пастаяннымі бамбёжкамі і абстрэламі, мерзлі, паміралі ад голаду і холаду. Жыццё ленінградцаў  у час блакады – подзвіг. Іменна  аб гэтым ішла гаворка  на мерапрыемстве “Выжыць насуперак”,  якое правёў Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні. Вучні дакрануліся да подзвігу  ленінградцаў, перагарнулі старонкі  блакадных гадоў.

Як заўсёды па суботах, праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа і  працавалі гурткі “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс”.

 

Раздзелы сайта