У шосты школьны дзень - 21 студзеня - у нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню выратавальніка, які адзначаецца ў рэспубліцы 19 студзеня. Бяспека народа краіны з’яўляецца адным з асноўных накірункаў у палітыцы дзяржавы. Дапамога жыхарам Рэспублікі Беларусь пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый з’яўляецца не толькі работай для выратавальнікаў, але і іх прафесійным абавязкам. Іменна людзі, якія працуюць у МНС дапамагаюць не толькі беларусам, але і выязджаюць пры неабходнасці ў любое месца на зямным шары. Таму Палойка Г.М., класны кіраўнік 3 класа правяла з вучнямі 1-7 класаў спартыўную гульню “Я б у выратавальнікі пайшоў – няхай мяне навучаць”. Навучэнцы прынялі ўдзел у розных эстафетах і зразумелі, што каб стаць выратавальнікам, трэба быць спецыялістам на ўсе рукі. Яцута Г.В. са старшакласнікамі правяла прафарыентацыйны занятак “Выратавальнікі, наперад!”, у ходзе якога вучні глыбей пазнаёміліся з гераічнай прафесіяй. У канцы мерапрыемства быў зроблены вывад, што выратавальнік – прафесія нялёгкая, але цікавая і прэстыжная, а галоўнае – патрэбная. Навучэнцы даведаліся пра навучальныя ўстановы, дзе можна атрымаць прафесію, звязаную з МНС.
Рыбак У.В., кірааўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, пазнаёміў вучняў установы адукацыі з праектам “Цягнік Памяці”, старт якому быў дадзены 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці. Разам з настаўнікам школьнікі віртуальна пабывалі ў найбольш значымых месцах Вялікай Айчыннай вайны, да якіх быў прывязаны маршрут руху цягніка.
У шосты школьны дзень праводзілася фізкультурна-аздараўляльная работа, працавалі гурткі “Настольны тэніс” і “Мяккая цацка”.