28 студзеня – шосты школьны дзень – у нашай установе адукацыі прайшоў цікава, карысна і пазнавальна. Дзень пачаўся з фізкультурна-аздараўленчай работы. Акапян А.П., настаўнік фізічнай культуры і здароўя, правяла з вучнямі размінку, міні-спаборніцтвы па настольным тэнісе, паказала практыкаванні для прыгожай асанкі. Зарад бодрасці ёсць! Далей вучні падзяліліся па класах. Навучэнцы 1-5 класаў разам з настаўніцай Ківель Н.А. правялі гульнёвую праграму “Адпачываем усёй сям’ёй”, у ходзе якой вучні прыйшлі да вываду: каб адпачываць разам , трэба ў сям’і дружна разам працаваць. А навучэнцы 6-9 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Экалагічны эрудыт”. Пытанні па экалогіі былі розныя, але школьнікі выдатна з імі справіліся, прынялі ўдзел у творчым конкурсе. Пераможцам стаў Масейчук Марк, вучань 8 класа.
Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, правёў з усімі вучнямі тэматычную экскурсію “Мінскае гета. Шрам на сэрцы горада”, прысвечаную памяці ахвяр Халакосту. Школьнікі пазнаёміліся з адной з самых трагічных старонак нашай гісторыі.
Праводзілася работа суботніх гурткоў, якія нашы вучні наведваюць з задавальненнем. Яшчэ адзін шосты школьны дзень скончыўся. Наперадзе – вучэбны тыдзень, а там – зноў субота, зноў цікавыя мерапрыемствы і сустрэчы.