У Беларусі штогод 1 сакавіка ў рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны ў адукацыйных установах праводзіцца Дзень абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый.
У нашай школе прайшлі мерапрыемствы з удзелам дзяржаўнага інспектара г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна па пажарным надзоры Марчука А.М., кіраўніка таварыства выратавання на водах Баранавіцкага раёна Суворава А.Ю. З вучнямі правялі прафілактычныя гутаркі, праглядзелі відзэафільмы, а таксама практычныя заняткі па аказанню першай дапамогі ў надзвычайных сітуацыях.