4 сакавіка ў нашай установе адукацыі ў рамках шостага школьнага дня прайшлі наступныя мерапрыемствы: экалагічны турнір “Знаўцы прыроды”, практыкум “Не сёння. Не зараз. Ніколі”, урок мужнасці “Узброеныя сілы маёй краіны: гісторыя, традыцыі”. Як звычайна, шосты школьны дзень пачаўся гадзінай здароўя і спорту для вучняў 9, 11 класаў, затым вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у рабоце гуртка “Настольны тэніс”. Фізкультурна-аздараўленчая работа дала зарад сілы і бадзёрасці на ўвесь дзень.
З мэтай пашырэння кругагляду навучэнцаў, іх ведаў па акаляючаму свету цікава, займальна прайшоў экалагічны турнір “Знаўцы прыроды”, на якім класны кіраўнік 3 класа Палойка Г.М. з вучнямі –пачаткоўцамі правяла не проста гульню, але і выхоўвала пачуццё адказнасці за свае ўчынкі ў адносінах да прыроды, вучыла беражна адносіцца да ўсяго, што нас акружае.
З мэтай прафілактыкі негатыўных з’яў сярод падлеткаў Гуз М.М. правёў гутарку- практыкум з вучнямі 5-11 класаў “Не сёння. Не зараз. Ніколі”. Не сакрэт, што ў апошні час з’яўляюцца ў грамадстве новыя маладзёжныя субкультуры, якія негатыўна ўплываюць на падлеткаў, застаўляюць іх прымаць удзел у супрацьпраўных дзеяннях. Таму на мерапрыемстве прагучалі словы пра адказнасць падлеткаў і іх бацькоў за ўдзел у такіх арганізацыях.
Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, з вучнямі старэйшых класаў правёў урок мужнасці, прысвечаны нашым Узброеным сілам. Была адзначана важнасць такога пачуцця, як патрыятызм, які ўключае ў сябе і імкненне служыць у нашай арміі. На мерапрыемстве чырвонай ніткай гучала тое, што Беларусь не разглядае ні адну дзяржаву як саперніка, асуджае любы ваенны канфлікт, прытрымліваецца прынцыпу мірнага ўрэгулявання спрэчак.
Фізкультурна-аздараўленчая работа, работа гурткоў, шматлікія мерапрыемствы - усё, што было запланавана ў гэты дзень, праведзена. Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.