Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.03.23

Шосты школьны дзень

18 сакавіка – шосты школьны дзень – ва ўстанове адукацыі , як заўсёды, пачаўся з фізкультурна-аздараўленчай работы. Тыя, хто наведаў школу ў гэты дзень, зрабілі размінку, пайгралі ў настольны тэніс і атрымалі зарад добрага настрою і бадзёрасці. Затым пачалася работа па класах. Вучні пачатковай школы разам з настаўніцай Семянюк С.С. правялі майстар-клас “Юныя ўмельцы”, на якім паказалі свае здольнасці і таленты. Умелец – самы паважаны чалавек, на іх трымаецца жыццё, усё , што патрэбна чалавеку , зроблена іх рукамі. Першапачатковыя навыкі вучні набываюць у школе, таму Семянюк С.С. і правяла заняткі, каб навучыць дзяцей вырабу розных цікавых рэчаў.

Для 5-9 класаў класны кіраўнік 6 класа Бурдзіна Н.А. правяла трэнінг “Перспектыва прафесійнай будучыні. Хто ў адказе?”. Вельмі важна ўжо зараз вызначыцца з напрамкам сваёй будучай прафесійнай дзейнасці, вельмі важна вызначыць свае “хачу”, “магу”, “трэба”, каб не нарабіць памылак у жыцці. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і цікава.

З вучнямі 5-8 класаў Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, правёў майстар-клас “Веру- не веру. Вучымся працаваць з інфармацыяй”. У наш час любая перспектыўная, прэстыжная і цікавая прафесія звязана з патокам інфармацыі, якую трэба збіраць, аналізаваць і рабіць на яе аснове правільныя вывады.

Гэта субота не стала выключэннем для   гурткоў “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс”.

 

 

Раздзелы сайта