Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.04.23

Шосты школьны дзень

“Дзе чыста і ўтульна, там на сэрцы спакойна, там душа радуецца”, - пад такім дэвізам пачаўся шосты школьны дзень – 8 красавіка – у нашай установе адукацыі. З самага ранку педагогі, вучні, супрацоўнікі школы прыводзілі ў парадак месца, дзе праводзяць шмат часу: добраўпарадкавалі школьную тэрыторыю. Пасля зімы работы шмат, таму з энтузіязмам узяліся ўсе за працу: збіралі сухое вецце,смецце, прыводзілі ў парадак клумбы, падграбалі леташняе лісце, рыхлілі глебу для новых насаджэнняў, бялілі дрэвы. Работа, як кажуць у народзе, кіпела. Сумеснымі намаганнямі наша школьная тэрыторыя папрыгажэла, пасвяжэла, змяніла свой выгляд. Але самай значымай падзеяй дня стала алея маладых дрэўцаў, якую высадзілі вучні і настаўнікі школы разам з супрацоўнікамі Крошынскага сельскага савета. Алея атрымала назву “Год міру і стварэння”, і гэта заканамерна ў такі знакавы перыяд: мы, беларусы, як ніхто ў свеце, цэнім мір і стваральную працу.

Пасля суботніка ва ўстанове адукацыі прайшлі планавыя мерапрыемствы шостага школьнага дня: занятак з элементамі трэнінгу “Бацькі і дзеці” для пачатковай школы (педагог-псіхолаг Гаўрылік Т.Г.), Дзень здароўя “Спаборніцтвы па велатурызму” (Акапян А.П., настаўнік фізічнай культуры і здароўя), спаборніцтвы па ваенна-прыкладных відах спорту   “Выконваем нарматывы” (Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні).

Шосты школьны дзень скончыўся, а станоўчыя эмоцыі, зарад бадзёрасці, радасці і задавальнення будзе з вучнямі і настаўнікамі на працягу вучэбнага тыдня.

 

Раздзелы сайта