Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.04.23

Шосты школьны дзень

Сённяшняя школьная субота ў нашай установе адукацыі прайшла , як звычайна, цікава і карысна.   Кожны вучань, хто наведаў школу ў гэты вясновы дзень, знайшоў сабе справу па душы. Ківель Н.А., класны кіраўнік 2 класа, з усімі вучнямі-пачаткоўцамі правяла віктарыну “У свеце прафесій”, у ходзе якой вучні даведаліся пра самыя неабходныя прафесіі, самыя прэстыжныя і новыя прафесіі.

         12 красавіка адзначалася свята – Дзень касманаўтыкі. Іменна гэтаму святу была прысвечана інтэлектуальная гульня “Зямному прыцягненню насуперак”, якую правяла з вучнямі 5-9 класаў Бурдзіна Н.А., класны кіраўнік 6 класа.

Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, наведаў з вучнямі брацкую магілу ў в.Дубава, дзе ўсе разам навялі парадак і паўдзельнічалі ў аперацыі “Абеліск”. У шосты школьны дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Настольны тэніс” і “Мяккая цацка”, праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа.

 

Раздзелы сайта