Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.05.23

Шосты школьны дзень

  У нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне вучня-грамадзяніна, вучня-патрыёта. Бянько Т.М., класны кіраўнік 4 класа, разам са сваімі выхаванцамі правяла КВІЗ “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”, на якім у цікавай і пазнавальнай форме вучні пачатковых класаў атрымалі інфармацыю пра дзяржаўныя сімвалы краіны. Рабятам конкурс спадабаўся , яны праяўлялі шчырую цікавасць да гісторыі Радзімы.

  Для вучняў 5-9 класаў Ківель Н.А., педагог-арганізатар, правяла круглы стол “Героі жывуць побач”. Выхаванне навучэнцаў на прыкладах гісторыі, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за сваю краіну на прыкладзе гераічных учынкаў людзей, якія жылі ці жывуць побач – гэта гарантыя таго, што вучні будуць памятаць свае карані, ведаць гісторыю сваёй малой радзімы. Вучні разам з настаўнікам склалі абагульнены партрэт героя нашага часу.

   Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні правёў з вучнямі вусны часопіс “У памяць аб Вялікай Перамозе”, на якім быў прагледжаны відэафільм аб нашых славутых палкаводцах, тых, хто набліжаў нашу Перамогу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

   Кожнае мерапрыемства шостага школьнага дня было данінай памяці загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, данінай павагі да тых, хто вынес на сваіх плячах усе цяжкасці ваеннага ліхалецця.

   Работа гурткоў і фізкультурна-аздараўленчая работа праводзілася па плане.

 

Раздзелы сайта