Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.05.23

Урачысты мітынг, прысвечаны вялікай Перамозе

  Сёння, 8 мая, педагагічны і вучнёўскі калектыў нашай установы адукацыі, жыхары вёскі Лаўрынавічы сабраліся ля памятнага знака на мітынг, прысвечаны памяці салдат і афіцэраў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, памяці салдацкіх маці і ўдоў, памяці працаўнікоў тылу. На жаль, ужо некалькі гадоў не прыходзяць на мітынг тыя, хто набліжаў Перамогу. Спадзяёмся, што з нябёсаў яны глядзяць на нашчадкаў, якія іх памятаюць. Асабліва кранальна гучалі сёння словы пра людскую памяць.Усе выступоўцы на мітынгу выказалі галоўную думку мерапрыемства:   наш абавязак — ушаноўваць памяць аб загінуўшых, цаніць кожны дзень, пражыты ў свабоднай Беларусі пад мірным небам. З павагай адносіцца да дзяржаўных сімвалаў, якія адлюстроўваюць палітычную самастойнасць і незалежнасць нашай дзяржавы, гісторыю яе станаўлення і развіцця.
  У мітынгу актыўны ўдзел прынялі работнікі Крошынскага сельскага выканкама, мясцовыя работнікі культуры і вучні школы. Без хвалявання нельга было слухаць цудоўныя мелодыі і вершы, прысвечаныя Дню Перамогі і роднай Беларусі, а таксама — высакародныя словы, адрасаваныя з нагоды свята ўсім прысутным на мітынгу. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінуўшых на вайне. Да памятнага знака былі ўскладзены вянкі і кветкі.

         Сённяшні дзень стаў асаблівым для чацвертакласнікаў нашай школы: ва ўрачыстай абстаноўцы яны сталі членамі БРПА. Многа год запар у нашай школе існуе традыцыя ўступлення ў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю вучняў 4 класа іменна на свята Перамогі. Словы піянерскай клятвы гучаць асабліва шчыра і аддана ў гэты дзень.

Пасля ўрачыстых мерапрыемстваў у сельскім Доме культуры было арганізавана тэатральнае прадстаўленне. Вучні школы выпусціліў чыстае, яснае неба белакрылых галубоў – сімвал Міру, свабоды і незалежнасці.

         Віншуем усіх са святам Вялікай Перамогі! Усім добрым людзям – мірнага неба над галавой і стваральнай працы на карысць дзяржаве!

 

 

 

 

 

 

Раздзелы сайта