Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.05.23

Шосты школьны дзень

 Перадапошняя субота навучальнага года – 20 мая - у нашай установе адукацыі прайшла ў фармаце віртуальных падарожжаў. Згадзіцеся, вандраваць заўсёды цікава, але не заўсёды на рэальныя падарожжы хапае часу. А паглядзець у нашам рэгіёне ёсць што! Таму вучні 5-8 класаў разам з кіраўніком па ванна-патрыятычнаму выхаванні Рыбаком У.В. адправіліся ў віртуальнае падарожжа: “Размова” з Баранавічамі: музеі горада і раёна. У ходзе падарожжа абменьваліся думкамі, дзяліліся ўражаннямі ад прагледжанага.

 Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў брэйн-рынгу на экалагічную тэматыку “Разнастайны свет прыроды”. Разам з настаўніцай Паойка Г.М. пазнавалі новае, цікавае, прыгожае. А з выпускнікамі школы, вучнямі 9 класса, класны кіраўнік Гуз М.М. правёў трэнінг “Для чаго я вучуся”

 Як і кожную суботу, працавалі гурткі і праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа.

Раздзелы сайта