Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.05.23

Шосты школьны дзень

   Апошняя школьная субота 2022/2023 навучальнага года ў нашай ўстанове адукацыі прайшла, як заўсёды, на належным узроўні. Настаўнікі разам са сваімі выхаванцамі зрабілі ўсё, каб шосты школьны дзень запомніўся надоўга. Так, Шпак Ж.М., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, з вучнямі пачатковых класаў правяла гульню-падарожжа “Партрэт шчаслівай сям’і”. Вучні не толькі расказалі пра свае сем’і, не тольі даказалі, што іх сем’і самыя лепшыя і самыя шчаслівыя, але перадалі адчуванне сямейных адносін на малюнках. З вучнямі старэйшага і сярэдняга звяна працаваў Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні. “Знакавыя прадпрыемствы г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна” – пад такой назвай прайшла завочная экскурсія, у ходзе якой прысутныя віртуальна наведалі баваўняны камбінат, камбінат хлебавырабаў, гарадское і раённае ЖКХ, шматлікія аб’екты Баранавіцкага раёна.

    Праводзілася на працягу дня фізкультурна-аздараўленчая работа, працавалі аб’яднанні па інтарэсах.

  Наперадзе – шчаслівы час летніх канікулаў! Жадаем вучням і настаўнікам адпачыць з карысцю, цікава, а выпускнікам – паспяхова здаць экзамены і знайсці сваё месца ў жыцці!

Раздзелы сайта