Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.09.23

Шосты школьны дзень

   16 верасня - шосты школьны дзень - у нашай установе адукацыі быў прысвечаны Дню народнага адзінства. Усе школьныя мерапрыемствы былі прымеркаваны да гэтага свята. З вучнямі пачатковых класаў было праведзена музычнае свята "Мы дружбай сваёю моцныя і Радзімай сваёй ганарымся". Мэта мерапрыемства - выхаванне патрыятычных пачуццяў, таму свята пачалося і закончылася дзяржаўным гімнам. Гадзіна патрыятызму "Мы адзіныя, Мы сэрца вялікай краіны" прайшла для навучэнцаў старэйшых класаў. Разам з настаўнікамі вучні прайшліся сцяжынкамі свята - Дня народнага адзінства, успомнілі гісторыю нашай краіны, упэўніліся, што 17 верасня 1939 г. стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да нашага народа.

Раздзелы сайта