Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.09.23

НАСТАЎНІКУ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА...

    Традыцыйна ў нашай краіне ў першую нядзелю кастрычніка адзначаецца Дзень настаўніка. Традыцыйна мерапрыемствы да гэтага свята праходзяць у кожнай установе адукацыі нашай рэспублікі. І зусім не важна: гэта вялікая шматпавярховая гарадская школа ці сельская з некалькімі дзесяткамі вучняў - гэта свята аб’ядноўвае ўсіх: вучняў і бацькоў, былых выпускнікоў, тых, каму неабыякавы лёс школы і лёс любімых настаўнікаў. У гэты дзень усе імкнуцца павіншаваць свайго Настаўніка, выказаць яму словы ўдзячнасці і павагі .
   У нашай установе адукацыі Дзень настаўніка кожны год становіцца сапраўдным святам для кожнага, хто працуе тут, хто аддае свае веды і вопыт падрастаючаму пакаленню. Нездарма гавораць: “ Настаўнік – гэта прафесія ад Бога, астатнія – ад настаўніка”. Сёння з раніцы віншаванні для настаўнікаў загучалі ў фае школы. Вучні віталі сваіх настаўнікаў кветкамі, музыкай, усмешкамі, шчырымі пажаданнямі. Кожны перапынак стаў пляцоўкай гумару, песень, вершаў. Не засталіся ў баку і бацькі нашых вучняў: цёплыя словы найлепшых пажаданняў яны запісалі на відэа. Былыя вучні школы таксама далучыліся да відэавіншаванняў. Традыцыйна на свята былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы, тыя, для каго школа стала не толькі месцам працы, а самім жыццём, другім родным домам. Самыя шчырыя словы падзякі былі адрасаваны усім настаўнікам у гэты дзень.
   Традыцыйна ў гэты дзень праходзіў дзень самакіравання. Вучні 9 класа сталі настаўнікамі для сваіх малодшых сяброў. Маладыя “педагогі” правялі свае першыя ўрокі і атрымалі магчымасць паспытаць настаўніцкага хлеба.
   Пасля заканчэння святочных мерапрыемстваў кожны настаўнік установы адукацыі яшчэ раз упэўніўся ў правільнасці свайго жыццёвага выбару, бо Настаўнік – гэта не прафесія, а прызванне.
   Дарагія калегі! Яшчэ раз з надыходзячым святам Вас! Жадаем Вам стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, нязгаснага жадання несці веды дзецям, жыццёвага аптымізму і заўсёды выдатнага настрою!

Раздзелы сайта