Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.09.23

Шосты школьны дзень

  30 верасня - шосты школьны дзень - у нашай установе адукацыі быў прысвечаны аднаму з самых ганаровых і паважаных святаў - Дню настаўніка. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у майстар-класе "Словы аб настаўніку, словы пра настаўніка". Віншавальныя паштоўкі, вырабленыя рукамі школьнікаў, вылучаліся прыгажосцю і цеплынёй, якую выхаванцы 1-4 класаў уклалі ў іх.

   Круглы стол-дыскусію "Будзь асцярожны анлайн. Моладзь і лічбавая бяспека" правёў  са старшакласнікамі Гуз М.М.  Школьнікам яшчэ раз былі нагаданы правілы работы ў інтэрнэце, прыведзены прыклады выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў ашуканцамі, дадзены рэкамендацыі, як не папасці ў лавушку ў медыяпрасторы.

   Вучні сярэдняга звяна наведалі ветэранаў педагагічнай працы і напярэдадні свята выказалі ім словы падзякі за іх нялёгкую працу, павіншавалі  былых настаўнікаў.

   Як заўсёды, у шосты школьны дзень праводзіліся заняткі па інтарэсах, вялася фізкультурна-аздараўленчыя работа.

Раздзелы сайта