Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.10.23

Шосты школьны дзень

    7 кастрычніка ў нашай установе адукацыі, як заўсёды, шумна, весела, цікава! Шосты школьны дзень сабраў у школе аднадумцаў, тых, хто любіць праводзіць час з карысцю. Выхаваўчыя мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты дзень, сталі для вучняў прыступкай ў свет прыгожага, карыснага, займальнага. З вучнямі пачатковых класаў была  праведзена віктарына "Беларусь. Помнікі прыроды", якая яшчэ раз нагадала пра цікавыя мясціны нашага краю. Школьнікі адказалі на пытанні віктарыны, а потым віртуальна наведалі Белавежскую пушчу, Браслаўскія азёры, возера Свіцязь.

   Вучні сярэдняга і старэйшага звяна прынялі ўдзел у літаратурнай гадзіне "Слаўлю Айчыну". Мерапрыемства было прысвечана гісторыі нашай краіны, яе выдатным людзям. Гучалі беларускія вершы, песні,школьнікі прынялі ўдзел у чэленджы "Выкажы сваю любоў да Радзімы". Бацькаўшчына, Беларусь, продкі, радавод, народ, - словы, якія чырвоным  радком прайшлі праз усё мерапрыемства, яшчэ раз упэўнілі прысутных, што мы - нацыя, што наша сіла ў адзінстве.

   Прафілактычны занятак "Фарміраванне здаровага ладу жыцця"  нагадаў нашым выхаванцам пра захаванне элементарных нормаў паводзін: фізічная актыўнасць, правільнае  харчаванне, адказ ад шкодных звычак - вось тое галоўнае, што вызначае сучаснага чалавека.

   Гурткі "Дом лялькі" і "Настольны тэніс"  праводзіліся па плане заняткаў, вялася  фізкультурна-аздараўленчая работа

 

    

Раздзелы сайта