Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.10.23

"Тваім цяплом зямля сагрэта, матуля, родная мая!"

   Напярэдадні свята ў нашай установе адукацыі прайшла літаратурна-музычная гасцёўня "Тваім цяплом зямля сагрэта, матуля, родная мая!" Свята сабрала самых блізкіх для кожнага чалавека людзей - матуль і бабуль. Цёплыя словы падзякі і ўдзячнасці прагучалі з вуснаў нашых вучняў, шчырыя пажаданні  выказала гасцям дырэктар школы Самушчава А.А., музычнымі і паэтычнымі падарункамі сустрэлі  школьнікі тых, хто падараваў жыццё. Сенняшняя сустрэча стала не проста датай  у календары, а даставіла радасць і адарвала ад паўсядзённых клопатаў матуль, якія прыйшлі  адзначыць сваё свята са сваімі дзецьмі. "Два сонцы ёсць. Адно нам свеціць з неба, другое - мама - грэе на зямлі,"-  сказала вядомая паэтэса. І гэта сапраўды так! Чырвонай ніткай праз мерапрыемства прайшла думка, што кожны, хто жыве на зямлі, заўсёды будзе станавіцца на калені перад святасцю мацярынскага абавязку, яе адданасцю і пяшчотай, клапатлівасцю і сардэчнай цеплынёй.

   Калектыў нашай установы адукацыі яшчэ раз віншуе ўсіх матуль з Пакровамі і Днём Маці! Жадаем Вам  моцнага здароўя, выдатнага настрою, няхай Вашы твары стамляюцца толькі ад усмешак, а рукі ад букетаў кветак. Няхай Вашы дзеці будуць паслухмянымі, а мужчыны ўважлівымі. Няхай у Вашых дамах пануе ўтульнасць, дабрабыт, любоў. Са святам!

Раздзелы сайта