Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.10.23

Шосты школьны дзень

   14 кастрычніка  -  цудоўны  восеньскі дзянёк! У нашай установе адукацыі  сёння Дзень здароўя. Ужо традыцыйна кожная другая субота месяца  становіцца суботай  выдатнага настрою, спартыўных поспехаў і перамог. Выхаванне пакалення, якое імкнецца да здаровага ладу жыцця,  - галоўная  задача  нашага настаўніка фізічнай     культуры і спорту  Акапян А.П. Вось і сёння ў школе   спартыўнае  мерапрыемства “Вас выклікае спартландыя”. Вучні прыйшлі  ва ўстанову адукацыі, каб  праявіць сваю лоўкасць, хуткасць, настойлівасць, кемлівасць. Даўно вядома: кожная хвіліна заняткаў спортам павялічвае жыццё чалавека  на 1 гадзіну, а смех, добры настрой – на 2 гадзіны. Таму і стараліся вучні  атрымаць зарад бадзёрасці.  Алена Паўлаўна перад пачаткам спаборніцтваў правяла інструктаж па тэхніцы бяспекі і выразіла ўпэўненасць у тым, што сённяшняе мерапрыемства  стане прыступкай сяброўскасці і ўзаемадапамогі.

   Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Формула здароўя”. Школьнікі выконвалі розныя заданні, знаходзілі фактары, якія складаюць здаровы лад жыцця. Па выніках заняткаў для кожнага вучня была складзена свая формула здароўя.

   Прадаўжэннем Дня здароўя стала агульнашкольная акцыя  “Чысціня ў школе і вакол”, у якой прынялі ўдзел вучні і настаўнікі.

  Гэта  восеньская  субота не стала выключэннем для правядзення      фізкультурна-аздараўленчай  работы і  працы аб’яднанняў па інтарэсах “Дом лялькі” і “Настольны тэніс”.

 

 

Раздзелы сайта