Шосты школьны дзень у нашай установе адукацыі прайшоў цікава, займальна і карысна. 21 кастрычніка наша рэспубліка святкуе Дзень Таты. Гэта маладое свята ўпэўнена крочыць на краіне. Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай праграме “Мой тата самы лепшы”. Выхаванне павагі да бацькі, да сям’і, выхаванне пачуцця дабра, любві і клопату да блізкіх людзей – вось галоўныя якасці, якія павінен мець кожны вучань, кожны чалавек. Мерапрыемства паказала, наколькі добра школьнікі ведаюць пра прафесіі сваіх татаў, пра ўзаемаадносіны ў сям’і, пра нашы нацыяльныя святы.
На пытанне “Што такое шчасце?” часта гучыць такі адказ: "Шчасце - гэта калі раніцай з радасцю ідзеш на работу, а вечарам з радасцю вяртаешся дадому”. Значыць, адным з галоўных складальнікаў шчасця з’яўляецца правільны выбар прафесіі. Таму з вучнямі 5-8 класаў быў праведзены вусны часопіс “Цікавыя прафесіі вакол нас”. Прысутныя пазнаёміліся з самымі неабходнымі прафесіямі ў наш час, з самымі запатрабаванымі ў розных сферах вытворчасці, з людзьмі тых прафесій, якія робяць наша жыццё якасным, цікавым, да якіх мы прывыклі і нават не заўважаем іх.
Для выпускнікоў нашай школы – вучняў 9 класа - быў праведзены відэаагляд “Ваенныя прафесіі”, у ходзе якога школьнікі даведаліся пра ваенныя прафесіі і ўстановы, дзе іх можна атрымаць.
Фізкультурна-аздараўленчая работа, работа гурткоў па інтарэсах, шматлікія мерапрыемствы - усё, што было запланавана ў гэты дзень, праведзена. Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.