28 кастрычніка – апошняя школьная субота першай чвэрці. Наша ўстанова адукацыі гасцінна адчыніла дзверы для сваіх выхаванцаў. У гэты дзень адбыліся наступныя мерапрыемствы: вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Серпанцін прыгод”, з навучэнцамі 5-7 класаў быў праведзены вусны часопіс “Сям’я – гэта тое, што з табой назаўсёды”, а старшакласнікі прынялі ўдзел у гадзіне патрыятызму “Генацыд беларускага народа”. Кожнае мерапрыемства шостага школьнага дня было напоўнена новымі адкрыццямі і ўражаннямі.
Але асабліва школьная субота запомнілася вучням 9 класа, якія прынялі ўдзел у ярмарцы мэтавай падрыхтоўкі , якая прайшла ў Мірнаўскай сярэдняй школе. Школьнікі пазнаёміліся з прадпрыемствамі і навучальнымі ўстановамі нашага горада, даведаліся, дзе і як можна ўзяць мэтавае накіраванне на будучую вучобу, прынялі ўдзел у майстар-класах.
Гэта школьная субота не стала выключэннем для правядзення заняткаў па інтарэсах і фізкультурна-аздараўленчай работы. Заняткі гурткоў “Дом лялькі” і “Настольны тэніс” прайшлі цікава і карысна.