30.10.2023 г.
Першы дзень каніулаў у нашай установе адукацыі пачаўся з мерапрыемства "Шкодныя звычкі". Гульня-віктарына праводзілася з мэтай прапаганды ЗЛЖ і прафілактыкі шкодных звычак. Школьнікі выканалі заданні вітарын, склалі схему, чым можна замяніць шкодныя звычкі, а таксама пабылі ў ролі артыстаў: паспрабавалі паказаць прыказкі ў выглядзе пантамімы.
Навучэнцы 3-4 класаў наведалі выставу Баранавіцкага краязнаўчага музея "Баранавіцкі край у гады Вялікай Айчыннай Вайны". А вучні 1-2 класаў наведалі гурток "Умелыя ручкі".
31.10.2023 г.
Вучні 9 класа разам з класным кіраўніком наведалі горад Брэст і Брэсцкую крэпасць, пабылі ў музее "Бярэсце".
Гульня па станцыях "Вясёлы разнабой" аб'яднала малодшых школьнікаў у круг сяброўства. Цікавыя конкурсы і займвальныя заданнні спрыялі стварэнню пазітыўнага настрою і добразычлівых адносін.
Занятак "Адказнасць падлеткаў за правапарушэнні і злачынства" быў накіраваны на выхаванне прававой культуры падлеткаў, фарміраванне навыкаў правамерных паводзін.
01.11.2023 г.
Адбылася сяброўская сустрэча паміж камандамі навучэнцаў Крошынскай СШ і Лаўрынавіцкай БШ. Вучні прымалі ўдзел у спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, настольным тэнісе, міні-футболе, шахматах і баскетболе.
"Восеньскі марафон" эстафет і спартыўных гульняў чакаў сёння малодшых школьнікаў. Навучэнцы 5-6 класаў адправіліся ў завочнае падарожжа па гарадах Беларусі.
02.11.2023 г.
У нашай установе адукацыі прайшла акцыя "Кніга". Вучні 1-4 класаў разам з бібліятэкарам паджклеілі падручнікі і раставілі кнігі ў алфавітным парадку. Акцыя стала карысным заняткам для пачаткоўцаў, бо для іх бібліятэка - месца новага і цікавага.
Вучні 5-6 класаў здзейснілі аглядную экскурсію, падчас якой пазнаёміліся з багатай гісторыяй і архітэктурай, славутасцямі горада Ліда. Вельмі ўразіў школьнікаў поўны загадак і паданняў Лідскі замак.
Для вучняў 7-9 класаў прайшла інтэлектуальная гульня "Эрудыт". Навучэнцы адказвалі на пытанні з розных прадметных абласцей і прадэманстравалі сваю кемливасць.