Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.11.23

Шосты школьны дзень

   18 лістапада ў нашай установе адукацыі прайшлі наступныя мерапрыемствы: круглы стол-сустрэча "Слава працы хлебароба", гутарка "Сто дарог, адна твая", працоўны дэсант "Дапаможам ветэранам". Кожнае мерапрыемства шостага школьнага дня стала прыступкай да новых ведаў і цікавых сустрэч.
   На сустрэчы з вучнямі старэйшых класаў прыйшоў ацец Ігар, святар Свята-Ільінскай царквы, што знаходзіцца ў весцы Адахаўшчына Баранавіцкага раёна. Ён часты госць у нашай школе, але сённяшняя сустрэча адбылася ў нефармальнай абстаноўцы. Ацец Ігар цікава расказаў пра свой асабісты шлях да прафесіі святара, адказаў на пытанні школьнікаў.

   Вучні пачатковых класаў разам з Семянюк С.С., класным кіраўніком 2 класа, правялі круглы стол-сустрэчу "Слава працы хлебароба", на якой пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення хлеба, з прафесіямі, звязанымі з вырошчваннем і выпяканнем хлеба. Галоўная мэта мерапрыемства - выхаванне павагі да працы хлебароба, беражлівых адносін да хлеба.
"Дапамажы ветэранам" - пад такой назвай прайшоў працоўны дэсант. Вучні наведалі людзей сталага ўзросту і дапамаглі ім у гаспадарчых клопатах.

   Шосты школьны дзень не стаў выключэннем для правядзення заняткаў аб'яднанняў па інтарэсах, правядзення фізкультурна-аздараўленчай работы.

      

Раздзелы сайта