“Каб здаровым, моцным быць трэба спорт, сябры, любіць!” – пад такім дэвізам прайшоў шосты школьны дзень у нашай установе адукацыі. Ужо традыцыйна кожная другая субота месяца ў нашай школе – гэта свята здароўя, вынослівасці, спаборніцтваў, сяброўства. Не стаў выключэннем дзень 9 снежня. Перад пачаткам спаборніцтваў усе ўдзельнікі паўтарылі правілы бяспечных паводзін, атрымалі пажаданні поспеху ад настаўніка фізічнай культуры і спорту Акапян А.П. А далей пачалося самае цікавае - спартыўная эстафета, якая ўключыла ў сябе цікавыя конкурсы, гульні, віктарыну. І, канешне, падвядзенне вынікаў пасля спаборніцтваў стала прыемным заканчэннем Дня здароўя. Сённяшняя субота стала суботай здароўя для многіх вучняў школы. Вынослівасць, сіла, лоўкасць, хуткасць – асноўныя якасці , якія выхоўвае настаўнік фізічнай культуры ў сваіх вучняў мерапрыемствамі спартыўнай накіраванасці.
Для вучняў 1-6 класаў прайшло цікавае мерапрыемства “Ці лёгка быць салдатам?”. Гульнёвая праграма была адрасавана ў першую чаргу хлопчыкам, але актыўны ўдзел у ёй прынялі і дзяўчынкі. Рабяты адказвалі на пытанні, праяўлялі кемлівасць у выкананні гульнёвых заданняў, праглядзелі відэафільм на прапанаваную тэму.
Фізкультурна-аздараўленчая работа, работа заняткаў па інтарэсах, шматлікія мерапрыемствы - усё, што было запланавана ў гэты дзень, праведзена. Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.