Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.12.23

Шосты школьны дзень

   Не за гарамі самае любімае і доўгачаканае свята – Новы год. Таму шосты школьны дзень – 16 снежня – у нашай установе адукацыі  быў прысвечаны, у асноўным, гэтай падзеі.  КТС “Навагоднія цацкі” сабрала вучняў пачатковых класаў на  цікавае навагодняе падарожжа ў краіну ёлачных  вырабаў. Адкуль з’явіліся першыя цацкі для ўпрыгожвання  навагодняй красуні, як развівалася іх вытворчасць, якія майстры займаюцца гэтай справай вось асноўныя тэмы  гэтага мерапрыемства. Не абышлося, канешне,  і без вырабу цацак  вучнямі-пачаткоўцамі.

   Напярэдадні новага года аб’яднанне па інтарэсах  “Дом лялькі”  пад кіраўніцтвам Ананчык Т.У.  разам з вучнямі правялі аперацыю “Упрыгожым школу”. Школьныя вокны, фае, вучэбныя кабінеты сталі  пляцоўкамі для  творчасці, фантазіі, прыгажосці.

   Віртуальная экскурсія  “Народ Беларусі: традыцыі, звычаі”  яшчэ раз нагадала навучэнцам  пра гісторыю нашай краіны, правяла сцежкамі  станаўлення і развіцця  Беларусі, пазнаёміла з  традыцыямі і звычаямі беларускага народа. Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у віктарыне на веданне  сваіх  гістарычных каранёў.

   Як і кожны шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі працавала аб’яднанне па інтарэсах “Настольны тэніс”,  праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа.

   

Раздзелы сайта