Сённяшнія рэаліі дыктуюць нам розныя формы работы з вучнямі. У рамках духоўна-маральнага выхавання 13 снежня ў нашай установе адукацыі адбылася сустрэча з настаяцелем Свята-Ільінскай царквы айцом Ігарам. Малодшыя школьнікі даведаліся пра надыходзячыя святы, атрымалі інфармацыю пра гісторыю свята Раство Хрыстова, праслухалі цікавыя гісторыі пра жыццё святых. Сустрэчы з айцом Ігарам заўсёды цікавыя, карысныя, асабліва ў наш час.