22 снежня ў нашай установе адукацыі прайшоў навагодні ранішнік "Навагоднія цуды". Гасцямі ранішніка сталі піраты, кот і мышы, сімвал надыходзячага года - дракоша. І, канешне, галоўныя госці свята - Дзед Мароз і Снягурачка. Хараводы, гульні, конкурсы, вясёлы настрой сталі галоўнымі атрыбутамі свята. Задаволенымі засталіся і таты, мамы, бабулі, якія прыйшлі ў школу.