Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.12.23

Шосты школьны дзень

   23 снежня - апошняя школьная субота другой  чвэрці. У нашай установе адукацыі гэты дзень прайшоў па плане. Усе мерапрыемствы былі прымеркаваны да святкавання Новага года. З вучнямі 1-4 класаў адбылася гульнёвая праграма "Навагоднія прыгоды". Пачаткоўцы пабылі на радзіме Дзеда Мароза, паўдзельнічалі ў розных конкурсах і майстар-класах.

   А вось школьнікі 5-9 класаў прынялі ўдзел у спартландыі "Зімовыя забавы". Спартыўны дух паднімалі конкурсы з клюшкамі, шайбамі, снежнымі шарамі. Кожны ўдзельнік імкнуўся паказаць свой спрыт і лоўкасць.

   Чарговыя заняткі аб'яднання па інтарэсах "Дом лялькі" прайшлі цікава і карысна для тых, хто любіць сам майстраваць цацкі. Сённяшнія заняткі былі прысвечаны надыходзячаму святу - Новаму году.

   Па плане суботы праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа і аб'яднанне па інтарэсах "Настольны тэніс".

   Наперадзе - самыя доўгія і вясёлыя зімовыя канікулы. Кожны дзень у час канікулаў ва ўстанове адукацыі будуць праходзіць цікавыя мерапрыемствы, на якія запрашаюцца ўсе жадаючыя. А таксама ў школе будзе працаваць прышкольны аздараўленчы лагер "Сонейка".
   Цудоўнага адпачынку вам, паважаныя настаўнікі і нашы любімыя вучні.🎄☃️❄️

  

          

                       

Раздзелы сайта