Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.12.23

Шосты школьны дзень

   Апошняя школьная субота 2023 года (30 снежня) ў нашай ўстанове адукацыі прайшла, як заўсёды, на належным узроўні. Настаўнікі разам са сваімі выхаванцамі зрабілі ўсё, каб шосты школьны дзень запомніўся надоўга. З вучнямі пачатковых класаў была праведзена інтэрактыўная віктарына “Даведайся аб сваім краі”, на якой школьнікі пашырылі свае веды аб роднай краіне, успомнілі сімвалы Беларусі, адказалі на пытанні аб сваім краі. Прафілактычныя заняткі “Здаровы лад жыцця – галоўны фактар здароўя” былі праведзены з навучэнцамі 5-9 класаў. Школьнікі выконвалі розныя заданні, знаходзілі фактары, якія складаюць здаровы лад жыцця. У гэты суботні дзянёк працавала аб’яднанне па інтарэсах “Настольны тэніс”, якое з задавальненнем наведваюць нашы вучні.
   Заўтра самае галоўнае свята года – Новы год. Мы жадаем усім, каб новы год прыносіў толькі добрыя навіны, няхай ён будзе шчодрым і багатым, шчаслівым і радасным. Міру і згоды вам, нашы настаўнікі, вучні і бацькі, усім моцнага здароўя, хай збываюцца вашы мары і надзеі.

 

Раздзелы сайта