Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.01.24

Шосты школьны дзень

   Хутка бяжыць час. Вось ужо першы тыдзень трэцяй чвэрці застаўся ў мінулым. Прыйшоў дзень адпачынку, карысных і цікавых мерапрыемстваў. 13 студзеня – шосты школьны дзень  - у нашай установе адукацыі прайшоў на “ўра”!  Традыцыйна кожная другая субота месяца  - Дзень здароўя!  Ён праводзіцца для таго, каб нашы вучні, настаўнікі, бацькі  зразумелі, як многа значыць здароўе  ў жыцці кожнага чалавека.  Тым больш, што сённяшні зімовы дзянёк  парадаваў усіх  прысутных мяккім снегам  і лёгкім марозам. Для вучняў  малодшага школьнага ўзросту  была арганізавана спартландыя “Алімпійскія гульні”,  са школьнікамі сярэдняга і старэйшага звяна  быў праведзены конкурс “Снежны снайпер”.  Усе ўдзельнікі  паказалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі, смеласць, лоўкасць і  моц.

   Пасля  рухомых практыкаванняў была праведзена гульня-віктарына “Я і маё здароўе”. У час правядзення  заняткаў  вучні  даведаліся, як трэба правільна  харчавацца, прытрымлівацца  рэжыму дня, рабіць зарадку і займацца спортам.  Дзень здароўя  прайшоў арганізавана, ён падарыў прысутным зарад  бодрасці, цудоўны настрой і яркія  эмоцыі. Як заўсёды па суботах, праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа і  працавалі гурткі “Дом лялькі” і “Настольны тэніс”.

 

Раздзелы сайта