Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.01.24

Шосты школьны дзень

   20 студзеня  - шосты школьны дзень – у нашай установе адукацыі традыцыйна прайшоў карысна і пазнавальна. З самага ранку вучні спяшаліся  ў школу на сустрэчу з цікавымі мерапрыемствамі і на аб’яднанні па інтарэсах. Дзень пачаўся з гадзіны здароўя і спорту,  на якой  прысутныя атрымалі   зарад бодрасці і пазітыву. Кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах  “Настольны тэніс” і “Дом лялькі” запрасілі ўсіх жадаючых на свае заняткі, якія, як  заўсёды, былі праведзены на высокім прафесійным узроўні.

   З людзьмі самай мужнай прафесіі на зямлі пазнаёміліся вучні 1-4 класаў  пры правядзенні круглага стала  “Свет вачыма выратавальнікаў”. Рабяты  яшчэ раз упэўніліся, што   работнікі МНС – людзі  з вялікай сілай і вынослівасцю, а таксама пазнаёміліся  з  гісторыяй пажарнай службы, абмеркавалі  прычыны і наступствы  надзвычайных сітуацый.

   Прафарыентацыйная гульня “Прафесійны кактэйль” адбылася з вучнямі 5-9 класаў. Мэта яе – стварэнне ўмоў для павышэння школьнікаў да сацыяльнага, прафесійнага і культурнага самавызначэння. У народзе гавораць, што чалавек нараджаецца двойчы, лічачы правільны выбар прафесіі другім нараджэннем. Таму мерапрыемства паказала, што ад правільнага выбару прафесіі многае залежыць у жыцці: нашы поспехі і няўдачы, кар’ера, матэрыяльнае і сацыяльнае становішча, наш унутраны стан і нават здароўе. Таму вельмі важна зрабіць правільны выбар прафесіі.
Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.

Раздзелы сайта