Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.01.24

Шосты школьны дзень

   Апошняя субота студзеня  ў нашай установе адукацыі прайшла пад дэвізам  “Не патрэбен і клад, калі ў сям’і лад”.  Сям’я – самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека. Гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бяром прыклад, аб кім клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця.  Вучні пачатковых класаў наведалі  мерапрыемства “Мая сям’я – мая радасць”.  Мэта свята - фарміраванне ў школьнікаў уяўленняў  пра сучасную  сям’ю .  Вучні-пачаткоўцы паспрабавалі  пабудаваць  дом з кірпічыкаў “шчасця”, “здароўя”, “разумення”, “узаемапавагі”, бо, сапраўды, у чалавека  павінен  быць не проста дах над галавой, а месца, дзе  яго любяць і прымаюць такім, які  ён ёсць.

   Вучні сярэдняга і старэйшага звяна  наведалі мерапрыемства “Сям’’я і дзяцінства без жорсткасці і гвалту”, якое прайшло  ў фармаце гадзіны пытанняў і адказаў. Самы паняцці “жорсткасць”, “гвалт”, “канфлікт”  нясуць  адмоўныя эмоцыі. Таму вучні  атрымалі парады, як  трэба  паводзіць сябе,  калі ў жыцці здараюцца  непрыемныя моманты. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшла думка, што чалавек  павінен сам імкнуцца  да таго, каб жыць у міры і згодзе з сабой і  з тымі, хто акружае яго.  Быў выпрацаваны кодэкс паводзін  у сям’і, дзе галоўнае месца занялі такія паняцці, як  клопат, любоў, дабрыня, павага, уменне слухаць адзін аднаго.

  27 студзеня  школьнікі нашай установы адукацыі  прынялі актыўны  ўдзел  у  мерапрыемствах, займаліся ў аб’яднаннях па інтарэсах, а таксама ўмацоўвалі сваё  здароўе на гадзіне  здароўя і спорту. Наперадзе – вучэбны тыдзень! Няхай ён прынясе нашым  вучням толькі добрыя і выдатныя адзнакі, новыя веды, стане плённым для навучэнцаў і настаўнікаў. 

Раздзелы сайта