3 лютага наша ўстанова адукацыі прымала сваіх вучняў на цікавыя суботнія мерапрыемствы, кожнае з якіх прынесла новыя веды, пазітыўны настрой, жаданне пазнаваць цікавае і карыснае. Віктарына “Па сцяжынках маёй Радзімы” была праведзена для школьнікаў пачатковых класаў. Для кожнага чалавека Радзіма з’яўляецца пуцяводнай зоркай, якая на працягу ўсяго жыцця вызначае шлях чалавека. Мэтай дадзенага мерапрыемства стала патрыятычнае выхаванне, а таксама фарміраванне асноў грамадзянскай культуры. Пачатоўцы паказалі, наколькі добра яны ведаюць сваю Радзіму, яе сімвалы, гісторыю і звычаі свайго краю, даведаліся, хто такія патрыёты, адказалі на пытанні віктарыны, выканалі розныя заданні.
У літаратурнай гадзіне “Край наш у вершах і прозе” прынялі ўдзел вучні 5-9 класаў. З вуснаў бібліятэкара школы Ананчык Т.У. і прысутных ліліся шчырыя словы пра Радзіму, Бацькаўшчыну, Айчыну на нашай мілагучнай беларускай мове. Школьнікі далучыліся да паэзіі і прозы пісьменнікаў раёна, пазнаёміліся з іх творчасцю, пачыталі вершы з альманаха “К.Р.О.К.І.”, у якім друкуюць вершы і нашы вучні.
Фізкультурна-аздраўленчая работа, работа ў аб’яднаннях па інтарэсах “Дом лялькі” і “Настольны тэніс” у гэты шосты школьны дзень праводзілася па плане.

