Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.02.24

Па хвалях школьнай памяці

Па хвалях школьнай памяці
Усяго было за школьныя гады:
Сябры, і горыч, і каханне...
Вы ў думках прыйдзеце сюды,
Да свайго дзяцінства на спатканне.


   Прыемнай традыцыяй стала ў нашай рэспубліцы правядзенне вечароў сустрэч школ са сваімі выпускнікамі ў першую суботу лютага. Такія мерапрыемствы асабліва прыемныя, бо з’яўляюцца своеасаблівай экскурсіяй у школьную пару - самы светлы востраў дзяцінства.
   Наша ўстанова адукацыі таксама гасцінна расчыніла 3 лютага дзверы для сваіх выпускнікоў. Як і шмат гадоў назад, яны пераступілі парог роднай школы, каб сустрэцца з настаўнікамі, школьнымі сябрамі, каб на кароткі час вярнуцца ў дзяцінства. І школа ветліва запрасіла на гэту сустрэчу сваіх выхаванцаў. Святочны канцэрт падрыхтавалі сённяшнія вучні школы, са словамі прывітання да прысутных звярнулася дырэктар школы Самушчава А.А., выступілі і самі выпускнікі. Шмат шчырых і ўдзячных слоў гучала ў гэты вечар у адрас настаўнікаў, аднакласнікаў, успаміналі цікавыя мерапрыемствы і школьныя святы, сур’ёзныя ўрокі і вясёлыя перапынкі, сяброўства і першае каханне. Зазірнуць у мінулае, успомніць школьныя гады дапамагла прэзентацыя, якая на працягу вечара дарыла гасцям свята прыемныя імгненні.
   Наша ўстанова адукацыі ганарыцца сваімі выпускнікамі. Гледзячы на іх, слухаючы іх, разумеем, што наша праца не прайшла дарма, што мы таксама прылажылі руку да навучання і выхавання добрых і ўдзячных людзей, бо поспехі нашых выпускнікоў - гэта і нашы поспехі.
   Вечар сустрэчы скончыўся, але душу яшчэ доўга будуць грэць успаміны аб ім.

Раздзелы сайта