"Маленькія героі вялікай вайны", - пад такой назвай у нашай установе адукацыі 8 лютага прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста. Мэта яго - выхаванне патрыятызму, знаёмства з гісторыяй сваёй краіны, з піянерамі - героямі Вялікай Айчыннай вайны. Коля Голікаў, Зіна Партнова, Марат Казей, Валя Коцік... Спіс можна прадаўжаць доўга. На іх кволыя плечы лёг цяжар бяды і гора ваенных гадоў. І не сагнуліся яны пад гэтым цяжарам, а сталі больш вынослівымі, мужнымі, моцнымі духам. Маленькія героі вялікай вайны, подзвіг якіх бессмяротны. Пра іх сёння пашырылі веды нашы школьнікі, хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць. Чырвоным радком праз усё мерапрыемства прайшлі радкі Пімена Панчанкі:
"Часцей, часцей прыпамінай
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край..."
Бо пакуль жывая памяць, датуль будзем існаваць мы, людзі, датуль на зямлі будзе жыццё.
