Другая школьная субота лютага. У нашай установе адукацыі – Дзень здароўя! У школе склалася добрая традыцыя: кожны другі шосты школьны дзень месяца прысвячаецца спартыўным мерапрыемствам. І гэта не выпадкова. Бо яшчэ ў старажытнасці казалі: “Здароўе даражэй багацця”, “Дай Бог здароўе, а шчасце знойдзем”. Здароўе – гэта бясцэнны дар, які мы часта не шануем, забываючы, што страціць здароўе лёгка, а вось вярнуць яго бывае вельмі цяжка. Таму і нададзена такая пільная ўвага здароўю ў нашай установе адукацыі. “Зімовыя забавы”, – пад такой назвай прайшла конкурсная праграма для вучняў 1 -4 класаў. Школьнікі пад кіраўніцтвам настаўніка паказалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі, лоўкасць, смеласць, выхоўваліся такія якасці, як таварыскаць, пачуццё адказнасці, упэўненасці ў сваіх сілах.
А вось рабяты сярэдняга і старэйшага звяна ў гэты дзень правялі турнір “Гуляем у шашкі і шахматы”. Лагічнае мысленне, уменне вырашаць праблемныя сітуацыі, знаходлівасць, настойлівасць, уменне дастойна выйгрываць і прайгрываць – такія выхаваўчыя мэты былі пастаўлены і вырашаны ў ходзе мерапрыемства.
Прадаўжэннем Дня здароўя стала кансультацыя для вучняў “Канструктыўныя спосабы выказвання негатыўных пачуццяў”, якую правёў Гуз М.М., адказны за абарону правоў і інтарэсаў непаўнагадовых. Пытанні школьнікі задавалі розныя, але кожны атрымаў грунтоўны адказ, кожны меў магчымасць паўдзельнічаць у гульні па дадзенай тэме.
Як і кожны шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі працавалі заняткі па інтарэсах “Дом лялькі” і “Настольны тэніс”.
Шосты школьны дзень скончыўся. Ён падарыў усім прысутным зарад бодрасці, выдатны настрой , пакінуў яркія эмоцыі!

