Афганская вайна ўжо стала гісторыяй. А гісторыю трэба ведаць, каб засвоіць яе ўрокі і ніколі не паўтараць. 15 лютага - Дзень Памяці тых, хто дакрануўся да гераічнай і трагічнай афганскай вайны.
У нашай установе адукацыі ў гэты дзень прайшлі інфармацыйныя гадзіны пад агульнай назвай "Афганістан. Як гэта было". Рабяты даведаліся, як пачалася вайна, якая цягнулася 9 гадоў, 1 месяц і 19 дзён. 15 лютага 1989 г. апошнія нашы салдаты пакінулі Афганістан. Для тых, хто застаўся там, вайна не закончылася і зараз. Вучні школы пазнаёміліся з біяграфіяй і ўспамінамі нашага аднавяскоўца Шыманца Анатолія Іосіфавіча, які праходзіў службу ў Афганістане з 8 мая 1982 г. па 11 лістапада 1983 г. Ён стаў адным з салдатаў, якога лёс выбраў для выканання інтэрнацыянальнага доўгу. Хвілінай маўчання былі ўшанаваны загінуўшыя ў гэтай вайне. Нашы сённяшнія мерапрыемствы - даніна памяці ўсім, хто застаўся на той вайне, усім, для каго Афганістан не закончыўся і сёння, усім, хто перадае нам, нашчадкам, свае веды, успаміны пра вайну, якая не павінна паўтарыцца.
