Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.02.24

Шосты школьны дзень

   17 лютага - шосты школьны дзень - прайшоў у нашай установе адукацыі  цікава і карысна. Прысвечаны  ён быў прафарыентацыі, а прайшоў пад дэвізам “З рамяством жыць – у жыцці не тужыць”. Мэтай шостага школьнага дня стала  пашырэнне кругагляду навучэнцаў пра розныя прафесіі, павага да людзей працы, прадстаўнікоў усіх прафесій, выхаванне працалюбства, мэтанакіраванасці, цікавасці да прафесійнай дзейнасці. Калаж “Дзіўны свет прафесій”  быў праведзены з вучнямі 1-4 класаў. Рабяты  намалявалі сябе  ў розных прафесіях,  расказалі пра тыя, якія добра ведаюць, пазнаёміліся з новымі .

   А вось вучні сярэдняга і старэйшага звяна  прайшлі  анлайн-тэст “ПрофіТэст”. Мерапрыемства  зарыентавала  старшакласнікаў на асэнсаваны выбар прафесіі, сфарміравала ўстаноўку на паспяховую прафесійную дзейнасць, навучыла суадносіць магчымасці, уменні з характарыстыкамі  прафесій.

  Для вучняў  9 класа Гуз М.М., адказны за абарону  правоў і інтарэсаў непаўнагадовых, правёў кансультацыю “Як паспяхова здаць экзамен”. Усе добра  разумеюць, што экзамен – гэта  выпрабаванне, у якім трэба  праявіць сябе, паказаць свае магчымасці і  здольнасці. Галоўная думка  размовы – паспяхова падрыхтавацца  і паспяхова здаць экзамен  пад сілу кожнаму!

   Праводзілася работа суботніх   аб’яднанняў па інтарэсах, якія  нашы вучні наведваюць з задавальненнем. Яшчэ адзін  шосты  школьны дзень скончыўся. Наперадзе – вучэбны тыдзень,  а там – зноў субота, зноў цікавыя мерапрыемствы і сустрэчы.

Раздзелы сайта