Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.24

ШАГ

   22 лютага ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” у нашай установе адукацыі прайшло мерапрыемства па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Мы даведваемся”, у ходзе якой глыбей пазнаёміліся з міжнароднымі спаборніцтвамі “АрМІ”, даведаліся пра кіналагічную службу ў Рэспубліцы Беларусь, хвілінай маўчання ўшанавалі тых, хто загінуў за Радзіму ў сучаснай Беларусі. Таксама школьнікамі быў прагледжаны відэаролік з удзелам айца Фёдара Повнага, які павіншаваў усіх з надыходзячым святам і прывёў аргументы таго, чаму кожны павінен стаць надзейным абаронцам сваёй краіны. Напрыканцы мерапрыемства быў зачытаны фрагмент віншавання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл РБ. Словы: “Сёння слаўныя традыцыі прадаўжае кожны, хто ў наш неспакойны час па закліку сэрца выбірае пачэсную прафесію – служыць Айчыне, кожны, хто гатовы стаць на абарону міра і незалежнасці Беларусі” - сталі лейтматывам усяго праекта.

Раздзелы сайта