Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.02.24

Шосты школьны дзень

   Апошняя школьная субота лютага ў нашай установе адукацыі прайшла  належным чынам. Кожнае мерапрыемства, якое праводзілася,  давала навучэнцам магчымасць даведацца штосьці новае, карыснае, пазнавальнае. Дзень пачаўся з гадзіны здароўя і спорту,  дзякуючы якой  зарад бадзёрасці  атрымалі ўсе прысутныя  шостага школьнага дня. З вучнямі –пачаткоўцамі была праведзена віктарына  “Сямейныя справы”,  а для школьнікаў сярэдняга і старэйшага звяна прайшоў круглы стол “Сям’я – галоўны жыццёвы праект”.

   Бібліятэкар школы  правяла гутарку з вучнямі 1-8 класаў на тэму:  “Кніга, я і мая сям’я”. Настаўнікі пазнаёмілі вучняў з асноўнымі  прынцыпамі, на якіх будуецца  сям’я: цярплівасць, узаемадапамога, павага адзін да аднаго, давер і іншыя. Вучні пабылі ў ролі бацькоў і паспрабавалі вырашыць дзіцячыя праблемы  рознымі шляхамі.  Чырвоным радком праз усе мерапрыемствы прайшлі словы Рыгора Барадуліна  “Радня – працяг твайго зямнога дня”. Сапраўды, моцная сям’я мае вялікае значэнне для чалавека ў любым узросце.  І проста неабходна ў наш бурлівы  час, каб у кожнага чалавека ў жыцці былі дзверы, у якія можна пастукацца ў любы  момант. І гэтыя запаветныя  дзверы знаходзяцца  ў доме, дзе жыве родная сям’я, якая прыме чалавека  і ў радасці, і ў дні смутку. Пра гэта і ішла размова  ў час правядзення  суботніх мерапрыемстваў.

   Як і кожны шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі працавалі  аб’яднанні па інтарэсах “Дом лялькі” і “Настольны тэніс”. Наступная  школьная субота запросіць вучняў на не менш цікавыя мерапрыемствы.

Раздзелы сайта