Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.03.24

Шосты школьны дзень

   Субота. 2 сакавіка. Наша ўстанова адукацыі гасцінна расчыніла дзверы для сваіх выхаванцаў на мерапрыемствы шостага школьнага дня. Дзень, як заўсёды, пачаўся з гадзіны здароўя і спорту. Тыя, хто наведаў школу ў гэты дзень, зрабілі размінку, пайгралі ў настольны тэніс і атрымалі зарад добрага настрою і бадзёрасці. Затым пачалася работа ў аб’яднаннях па інтарэсах - “Дом лялькі” і “Настольны тэніс”, дзе вучні праявілі свае творчыя і спартыўныя здольнасці.

   Цікава і змястоўна ў гэты дзень прайшлі і запланаваныя мерапрыемствы. Конкурс знаўцаў гісторыі роднай зямлі “Родны край свой любі і ведай” быў праведзены з вучнямі пачатковых класаў. Мэта яго – праверыць веды школьнікаў пра сваю Радзіму, развіццё пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей, выхаванне любві да сваёй Радзімы. Пачаткоўцы чыталі вершы, малявалі, разгадвалі загадкі, папаўнялі свой слоўнікавы запас прыказкамі і прымаўкамі.

   З вучнямі сярэдняга і старэйшага звяна была праведзена гутарка “Азнаёмлены – значыць узброены”. Школьнікі пазнаёміліся з рознымі аспектамі наступстваў правапарушэнняў з пункту погляду маралі і пункту погляду закона, вучыліся выбіраць правільную жыццёвую пазіцыю і адстойваць яе, упэўніліся, што быць законапаслухмяным грамадзянінам - гэта грамадзянскі доўг кожнага. Праводзілася работа і з бацькамі вучняў. Гуз М.М., адказны за абарону правоў і інтарэсаў непаўнагадовых, правёў з імі гутарку-перасцярогу “Работа органаў унутраных спраў з абавязанымі асобамі”.

   Шосты школьны дзень скончыўся, наперадзе – вучэбны тыдзень. Няхай ён будзе плённым для вучняў і настаўнікаў.

Раздзелы сайта