21 сакавіка ў нашай установе адукацыі прайшла чарговая інфармацыйная гадзіна ў рамках інфармацыйна-адукацыйны праекта "ШАГ" пад агульнай тэмай: "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне" (пра дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага ўпраўлення).
З вучнямі старэйшых класаў у пачатку інфармацыйнай гадзіны была праведзена інтэрактыўныя віктарына "Мая дзяржава". Школьнікі называлі органы дзяржаўнай улады ў РБ, больш глыбока пазнаёміліся з народным сходам і яго паўнамоцтвамі, даведаліся, як рэалізуецца права нашых грамадзян выбіраць і быць выбраным. Цікавым для падлеткаў стаў відэаролік "Як пападаюць у Маладзёжны парламент і якія задачы перад ім ставяцца." У фокус абмеркавання папалі пытанні актыўнай жыццёвай пазіцыі, лідэрства, ініцыятыўнасці, грамадзянскай адказнасці.
Чырвоным радком праз усё мерапрыемства прайшла думка, што падрастаючае пакаленне павінна актыўна ўдзельнічаць у жыцці нашага грамадства, нашага народа і разумець, што ад актыўнай жыццёвай пазіцыі кожнага залежыць жыццё краіны.
