Першы дзень вясновых канікулаў у нашай установе адукацыі пачаўся з мовазнаўчага рынгу "Ведай роднае слова", удзел у якім прынялі вучні 5-9 класаў. Мэта мерапрыемства - падтрымка цікавасці да моўнага багацця беларускага слова. Рынг складаўся з 6 тураў, кожны з якіх даваў магчымасць школьнікам удасканальваць веды, набытыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
