Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.04.24

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

   2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Іменна ў гэты дзень у 1996 г. Прэзідэнты дзвюх краін падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі, які будуецца на прынцыпах суверэнітэту і роўнасці. 2 красавіка - гэта не проста дата ў календары. Гэта асобае свята ўстанаўлення гістарычнай справядлівасці, гэта свята моцных і паважлівых адносін паміж нашымі народамі.

   У нашай установе адукацыі прайшоў адзіны ўрок "Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс", прысвечаны гэтай падзеі. Школьнікі яшчэ раз упэўніліся, што Беларусь і Расія - гэта краіны з адной гісторыяй, што мы суседзі не толькі геаграфічна, што нас яднае мова, культура, што мы развіваемся, падтрымліваючы і дапамагаючы адна адной.

Раздзелы сайта